Альтэрнатывы эксперыментам на жывёлах

у біялогіі, медыцыне, таксікалогіі


24-25 верасня 2020 г.  

 

АБ КАНФЕРЭНЦЫІ

Анлайн-канферэнцыя з міжнародным удзелам «Альтэрнатывы эксперыментам на жывёлах у біялогіі, медыцыне, таксікалогіі» прысвечана перадавым методыкам і тэхналогіям, выкарыстанне якіх у міжнароднай практыцы заклікана замяніць эксперыменты на жывёлах у фундаментальнай навуцы, прыкладных медыцынскіх даследаваннях і таксікалогіі.

Канферэнцыя дасць магчымасць атрымаць новыя веды, абмяняцца вопытам, пазнаёміцца з міжнароднымі экспертамі ў галіне стварэння і прымянення альтэрнатываў. Мерапрыемства пашырыць магчымасці рэалізацыі прынцыпу «1R», які з'яўляецца сучасным этычным стандартам пры правядзенні біямедыцынскіх даследаванняў і навучанні прыродазнаўчым навукам.

Акрамя таго, тэматыка канферэнцыі накіравана на падтрымку 10 глабальных Мэтаў ўстойлівага развіцця, такіх як: «добрае здароўе і дабрабыт», «якасная адукацыя», «чыстая вада і санітарыя», «годная праца і эканамічны рост», «індустрыялізацыя, інавацыя і інфраструктура», «памяншэнне няроўнасці», «адказнае спажыванне і вытворчасць», «барацьба са змяненнем клімату», «захаванне экасістэм сушы», «партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця».

 

ПРЫНЦЫП «1R»

У 1959 г. навукоўцы Расэл і Берч для правядзення біямедыцынскіх даследаванняў распрацавалі канцэпцыю «3Rs», вядомую як:

- replacement: замена высокаарганізаваных жывёл нiзкаарганiзаваными або выкарыстанне альтэрнатыўных метадаў;

- reduction: скарачэнне колькасці выкарыстання жывёл у эксперыменце;

- refinement: удасканаленне эксперыменту за конт прымянення абязбольвальных і нетраўматычных метадаў.

У 21 стагоддзі ў біялогіі, медыцыне і таксікалогіі адбываецца перамяшчэнне парадыгмы ад прынцыпу «3Rs» да прынцыпу «1R». Новая парадыгма грунтуецца на поўнай замене эксперыментаў на жывёлах альтэрнатывамі па шэрагу этычных, навуковых і эканамічных прычын.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя, міжнароднае медыка-біялагічнае грамадства не толькі адабраюць, але і настойліва рэкамендуюць і падтрымліваюць выкарыстанне альтэрнатыўных метадаў у навуковай практыцы і адукацыі. 

 

МЭТЫ ЎСТОЙЛIВАГА РАЗВІЦЦЯ


Тэма канферэнцыі накіравана на рэалізацыю 10 мэтаў ўстойлівага развіцця.

Добрае здароўе і дабрабыт

Альтэрнатыўныя мадэлі і метады дазва-
ляюць у самыя кароткія тэрміны атрымліваць больш дакладныя вынікі на этапе даклінічных даследаванняў лекаў новага пакалення.

Якасная адукацыя

Прымяненне ў навучальным працэсе розных
відаў альтэрнатыў (мадэляў, манекенаў, трэна-жораў і інш.) дае магчымасць эфектыўна наву-чацца, захоўваючы пры гэтым псіхічнае і эмацыйнае здароўе студэнтаў.

Чыстая вада і санітарыя

Арганізацыя даследаванняў і навучальнага працэсу без выкарыстання жывёл дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць ваду, а таксама лепш падтрымліваць чысціню і парадак
на працоўных месцах. 

Годная праца і эканамічны рост

Стварэнне цэнтраў па распрацоўцы альтэр-натыў павялічыць колькасць высокакваліфікаваных працоўных месцаў, забяспечваючы пры гэтым супрацоўнікаў добрымi ўмовамi працы.

Iндустрыялізацыя, інавацыя
і інфраструктура

Прымяненне інавацыйных тэхналогій павысіць якасць прадукцыі дзякуючы больш эфектыўнай ацэнцы яе бяспекі.

Памяншэнне няроўнасці

Прымяненне альтэрнатыў дапаможа эфектыўна развіваць галiну біямедыцыны ў Беларусі нароўні
з іншымі краінамі.

Адказнае спажыванне
і вытворчасць

Пераход на альтэрнатывы забяспечыць атрыманне дакладных і якасных вынікаў даследаванняў з меншымі эканамічнымі выдат-камі і без прычынення шкоды жывёлам, людзям і навакольнаму асяроддзю.

Барацьба са змяненнем клімату

Замена эксперыментаў на жывёлах альтэрнатывамі дазволіць скараціць выкіды парніковых газаў і забяспечыць развіццё ўстойлівай і здаровай эканомікі.

Захаванне экасістэм сушы

Прымяненне альтэрнатыўных метадаў паменшыць антрапагенную нагрузку на экасістэмы Зямлі, звязаную з развядзеннем, транспарціроўкай, утрыманнем лабара-
торных жывёл і утылізацыяй іх астанкаў.

Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця

Ўсталяванне партнёрскіх сувязяў з міжнароднымі экспертамі дапаможа развіваць сферу прымянення альтэрнатыў у Беларусі. Гэта важна для ўмацоў-вання эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага патэнцыялу нашай краіны.

 

СПIКЕРЫ КАНФЕРЭНЦЫІ

Хелена Кандарава

PhD, старшы навуковы супрацоўнiк Цэнтра экспе-рыментальнай медыцыны Славацкай Акадэмii Навук, выканаўчы дырэктар i заснавальнiк InVitroTox Consulting, Славакiя

Лена Смiрнова

PhD, навуковы супрацоўнik Цэнтра альтэрнатыў тэсцiраванню на жывёлах Унiверсiтэта Джона Хопкiнса, прафесар Джорджтаўнскага ўнiверсi-тэта, ЗША

Нiк Джукс

каардынатар Міжнароднай сеткі за гуманную адукацыю - InterNICHE, Велікабрытанія

Дзiляна Фiлiпава

PhD, навуковы супрацоўнiк асацыяцыi «Урачы супраць эксперыментаў на жывёлах», Германiя

Таццяна Глiнкiна

навуковы супрацоўнік НДЛ БелМАПА, сертыфікаваны эксперт у галіне даследчай этыкі, Беларусь

Валерыя Сакольчык

кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра біяэтыкі, намеснік старшыні Камітэта па біяэтыцы Рэспублікі Беларусь

Людміла Лагiноўская

магістр педагагічных навук, дырэктар Эколага-культурнай асветніцкай установы «Цэнтр этычных адносін да прыроды», Беларусь






 

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

У працэсе распрацоўкі ...







 

ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ

Запрашаем прыняць удзел у анлайн-канферэнцыі з міжнародным удзелам «Альтэрнатывы эксперыментам на жывёлах у біялогіі, медыцыне, таксікалогіі», якая адбудзецца 24 - 25 верасня 2020 г.

Канферэнцыя праводзіцца для:

  • кіраўнікоў і супрацоўнікаў навукова-даследчых устаноў і лабараторый;
  • членаў этычных камітэтаў;
  • кіраўнікоў кафедраў ВНУ, выкладчыкаў;
  • бiёлагаў, таксiколагаў, урачоў медыцынскага і ветэрынарнага профілю;
  • прадстаўниiкоў фармацэўтычных і касметычных кампаній;
  • IT-спецыялістаў; 
  • прафесiяналаў у галіне этыкі і права;
  • прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый;
  • магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў;
  • студэнтаў старэйшых курсаў натуральна-навуковых i IT спецыяльнасцяў.

Форма правядзення канфренцыi: анлайн. 

Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская з перакладам.

Для ўдзелу ў анлайн-канферэнцыі неабходна да 01.08.2020 г. зарэгiстравацца па спасылцы

Запрашэннi з iнструкцыямi па падключэнню да канферэнцыi будуць высланы зарэгiстраваным удзельнікам па электроннай пошце ў вераснi 2020 г.

Удзел у анлайн-канферэнцыі бясплатны. 

Па выніках канферэнцыі мяркуецца выданне электроннага зборніка матэрыялаў.

Iнфармацыйны лiст (PDF) - у распрацоўцы. 

 

ТЭЗICЫ МАТЭРЫЯЛАЎ КАНФЕРЭНЦЫІ

Просім даслаць тэзісы да 01.08.2020 г. на электронную скрыню bioethics.belarus@gmail.com

Публікацыя тэзісаў у электронным зборніку бясплатная.

Патрабаванні да афармлення тэзісаў прадстаўлены па спасылцы (DOCX)

 

АРГАНІЗАТАРЫ МЕРАПРЫЕМСТВА



Рэспубліканскі цэнтр біяэтыкі

ДУА «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі»

Эколага-культурная асветніцкая ўстанова «Цэнтр этычных адносін да прыроды»

 

ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ

Міністэрства аховы здароўя
Рэспублікі Беларусь

Цэнтр альтэрнатыў тэсцiраванню на жывёлах
Універсітэта Джона Хопкінса, ЗША

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

СПОНСАРЫ

 

Далучайцеся да нас